?
18 чэрвеня ў фальварку “Добрыя Мыслі” (вул. Магілёўская 12/1) гурт інтуітыўнай імправізацыі “Князь Мышкін” (http://www.myspace.com/knyazmishkin1
http://knyazmishkin.narod.ru/) запрашае ўсіх на музычна-паэтычную акцыю пад агульнай назвай “La Madre Naturaleza” – свята Роднай Зямлі. Музыкі плануюць з дапамогаю сваіх гукавых малюнкаў, а таксама музыкі і вершаў сваіх сяброў прапанаваць слухачам падарожжа ў сакральныя глыбіні Беларусі. Нягледзячы на тое, што імправізацыі гурту некаторыя музычныя крытыкі прылічваюць да стылістыкі world і avant-garde, “Князь Мышкін” ніколі не адыходзіў ад сваіх каранёў, і на яго выступах і шматлікіх запісах можна адчуць непаўторны каларыт беларускіх народных матываў.
Акрамя “Князя Мышкіна” у акцыі прымуць удзел фальклорны ансамбль “Літвіны”, акусцік-фьюжн гурт “Шепот Серебра”, а таксама Раман Яраш, Ярыла Пшанічны, Віктар Жыбуль, Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан.
Слухачам будзе прапанаваны і цікавы эксперымент. Упершыню спантанная, імправізацыйная, поўная фольклавых матываў музыка гурту “Князь Мышкін” і іранічная, выбуховая, постмадэрновая паэзія Віктара Жыбуля сустрэнуцца разам.
18 чэрвеня
Пачатак а 19: 00
Квіткі – 12 000, у дзень акцыі – 15 000
Інфармацыя і продаж квіткоў – фальварак “Добрая Мыслі” (вул. Магілёўская 12/1);
Тэл.: 8 (029) 572 45 50
8 (029) 324 28 82 (МТС)